Да Года малой радзімы ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічае кніжна-дакументальная экспазіцыя “Сэрцам роднага краю краніся”. На беларускай зямлі нарадзілася шмат таленавітых людзей, і нам ёсць, кім ганарыцца. У кожнага чалавека ёсць свая "малая радзіма" - месца, дзе ён нарадзіўся і вырас: яго дом, яго край. Для нас такой "малой радзімай" з'яўляецца наш Бераставіцкі раён і вёска Малая Бераставіца ў тым ліку. Кожны жыхар павінен не толькі ведаць гісторыю свайго краю, але і людзей, якія гэты край праславілі і праслаўляюць. Наведвальнікі пазнаёміліся з біяграфіямі знакамітых землякоў, з архітэктурнымі помнікамі і старажытнай гісторыяй маляўнічых куточкаў Бераставіччыны.