31.01.2020г. Кніжная выстава, бібліяграфічны агляд “Жыцця глыбінныя віры”

На працягу месяца ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала юбілейная кніжная выстава “Жыцця глыбінныя віры”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Леаніда Дайнекі. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з жыццём і творчасцю беларускага пісьменніка, паэта, аўтара твораў на гістарычную тэматыку. Была праведзена гутарка-агляд аб творчай спадчыне паэта ў форме імправізаванай дыскусіі, і аб тым часе, калі развівалася творчасць Дайнекі.