У філіяле “Макараўская сельская бібліятэка адбылася экалагічная гадзіна з кніжнай выставай “Родная прырода – наша краса і гонар”. Бібліятэкар расказаў, якія жывёлы водзяцца ў мясцовых лясах, як яны выглядаюць, чым кормяцца і якія маюць звычкі. Удзельнікі пазнаёміліся з дзіўным светам птушак, даведаліся шмат цікавага пра Чырвоную кнігу.