Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

07.02.2020г. Краязнаўчае падарожжа “Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь”

Бібліятэкары філіала “Алекшыцкая сельская бібліятэка”, у межах праграмы “Беларусь турыстычная”, падрыхтавалі і правялі краязнаўчае падарожжа “Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь”. Мерапрыемствы краязнаўчай накіраванасці ставяць перад сабой мэту: пашырыць веды дзяцей пра гістарычную спадчыну свайго народа, выхоўваць патрыятызм, пачуццё гонару і паважлівыя адносіны да сваёй Радзімы. Падчас мерапрыемства бібліятэкары больш падрабязна спыніліся на знакамітых мясцінах нашага краю. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне “Што вырабляюць нашы прадпрыемствы?”, адгадвалі крыжаванку, чыталі вершы пра Беларусь і Бераставіцу. Прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай, прысвечанай Году малой радзімы, якая складаецца з раздзелаў: “Бераставіччына – цудоўная кветка вянка Беларусі” і “Турыстычныя маршруты Гродзенскай вобласці”.