Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

21.02.2020г. Выстава-дыялог “Пра людзей высокага абавязку”


           Да Дня Абаронцаў Айчыны ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава “Пра людзей высокага абавязку”. Матэрыялы, прадстаўленыя на выставе, дапамаглі здзейсніць гістарычны экскурс у гераічнае мінулае нашай краіны, даведацца аб слаўных перамогах нашых войскаў, якія адыгралі вырашальную ролю ў гісторыі Айчыны. Для выставы была падабрана літаратура, якая адлюстроўвае мужнасць, высакароднасць, гонар, адвагу моцнай паловы чалавецтва.