Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

26.02.2020г. Гутарка-разважанне "Бібліятэка старэйшаму пакаленню"


У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для людзей сталага ўзросту адбылася гутарка-разважанне "Бібліятэка старэйшаму пакаленню". Наведвальнікі ўспаміналі гады юнацтва, калі час быў цяжкім, але заўсёды знаходзілася хвілінка для чытання любімых кніг. Успомніліся і цікавыя выпадкі, калі кнігі чыталіся цішком ад бацькоў. Мужчыны дзяліліся сваімі чытацкімі перавагамі, а жанчыны расказалі аб кнігах, якія іх ўразілі, назвалі класічныя творы, якія заслугоўваюць увагі і сёння. Бібліятэкар зрабіла агляд кніжных выстаў, якія будуць дзейнічаць на працягу 2020 года.