У філіале “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшоў бібліяграфічны агляд выставы – парады да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй “Падлетак звярні ўвагу”. Падчас якога бібліятэкар пазнаёміла наведвальнікаў бібліятэкі з тэматычнымі выданнямі, прадстаўленымі на выставе. Распавяла падлеткам аб узнікненні хуткай залежнасці ад наркотыкаў, пра іх вялікую шкоду здароўю, пра страшныя наступствы «некалькіх хвілін эйфарыі». Несумненна, гутаркі каля выставы аказваюць сваё ўздзеянне на падлеткаў, прымушаюць задумацца і стаць сур'ёзней.