Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам, які адзначаецца 1 сакавіка, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага адзначылі правядзеннем Дня інфармацыі “ХХІ стагоддзе – без наркотыкаў”. Для вучняў сярэдняй школы была праведзена гутарка-перасцярога “Як не стаць ахвярай наркаманіі?”, падчвас якой бібліятэкар расказала дзецям аб шкоднасці і сацыяльнай небяспецы наркаманіі. Затым вучні прынялі ўдзел у акцыі “Усе разам супраць наркотыкаў!”. У завяршэнні мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з новымі матэрыяламі, прадстаўленымі на кніжна-ілюстрацыйнай кампазіцыі “Наркотыкам – НЕ!”.