Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

05.03.2020г. Літаратурна-музычная кампазіцыя «О, женщина, загадка всех времён»


Бібліятэкары філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка» у межах мэтавай праграмы «Бібліятэка - старэйшаму пакаленню», для членаў аматарскага аб'яднання "Сустрэча", правялі літаратурна-музычную кампазіцыю «О, женщина, загадка всех времён», прысвечаную Міжнароднаму жаночаму дню - 8 Сакавіка. Падчас мерапрыемства гучалі песні і вершы пра жанчыну, маці, каханне. Весела і цікава прайшлі конкурсы «Дэфіле», «Прынцэса на гарошыне», «Прыз у загадках», святочныя віктарыны. Таксама прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай "Што значыць слова мама для мяне!". Напрыканцы мерапрыемства быў арганізаваны салодкі стол.