05.03.2020г. Творчая майстэрня “Матулю любую віншую”


Бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” сардэчна запрасіла ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Дамавічок” у творчую майстэрню “Матулю любую віншую”. Падчас мерапрыемства прысутныя рабілі падарункі сваім матулям з саленага цеста. Дзеці з зацікаўленасцю ўспрымалі рэкамендацыі па рабоце з салёным цестам і актыўна ўключыліся ў творчы працэс выканання падарункаў.