01.06.2020г. Конкурс малюнка на асфальце "Пад вясёлкай дзяцінства"
Свята самых маленькіх, Міжнародны дзень абароны дзяцей, штогод адзначаецца ў першы дзень гарачай пары года, лета, 1 чэрвеня. З гэтай нагоды ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў конкурс малюнка на асфальце “Пад вясёлкай дзяцінства”. Наведвальнікі з захапленнем адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі загадкі, танцавалі, прымалі актыўны ўдзел у конкурсе малюнка. Дзеці з велізарным натхненнем малявалі на асфальтавай дарожцы. Малюнкі адлюстроўвалі кветкі, сонца, неба. У завяршэнні мерапрыемства былі адзначаны пераможцы конкурсу. Сустрэча падарыла дзецям шмат радасці і весялосці.