05.06.2020г. "Лета разам з бібліятэкай"

У філіяле “ Алекшыцкая сельская біліятэка” зараз настала “ гарачая” пара. Вучні са спісамі літаратуры спяшаюцца набыць кнігі, каб за лета прачытаць, прааналізаваць кожны твор. Але не толькі праграмныя творы зараз цікавяць дзяцей, ёсць любіцелі прыгод і фантастыкі. Дзяўчынкі старэйшага і сярэдняга ўзросту цікавяцца раманамі і дэтэктывамі. У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” для іх арганізавана кніжная паліца “ Раманы для девочек”. Вучні з задавальненнем чытаюць часопісы “ Вясёлка”, “ Дюймовочка”, “Лунтик”, “Девчонки” і інш. Для сваіх чытачоў бібліятэка зладзіла кніжную выставу – прызыў “Прывітанне, лета!”, якая заклікае дзяцей і падросткаў да чытання і будзе дзейнічаць на працягу летніх канікул. Таксама бібліятэка аб’явіла конкурс дзіцячага малюнка “ Вясёлка лета”, у якім змогуць прыняць удзел усе жадаючыя!




Страниц (31)1234567891011 Вперёд