09.06.2020 г. Кніжная паліца "Недзе слова шукае мяне..."

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” да 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Васільевіча Зуёнка, аднаго з самых таленавітых сучасных беларускіх паэтаў, на працягу тыдня дзейнічала кніжная паліца “Недзе слова шукае мяне…”. Вершы паэта перакладаліся на англійскую, балгарскую, польскую, славацкую і іншыя мовы. У яго вершах і паэмах знайшлі глыбокае асэнсаванне наш складаны век, гісторыя і жыццё сучаснікаў, суровая памяць вайны, узаемасувязі асобы, прырода і грамадства, мараль і этыка, праблема дзяржаўнасці і духоўных традыцый.