12.06.2020г. Бібліятэчная пляцоўка “Читающий дворик”

12 чэрвеня адбылося адкрыццё бібліятэчнай пляцоўкі “Читающий дворик”. Першымі наведвальнікамі сталі мамы са сваімі маленькімі дзеткамі. Работнікі раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага сумесна з бібліятэкарамі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” прапанавалі шмат гульняў (малюнкі на асфальце, кіданне мяча ў кальцо, дарц, выстава дзіцячай літаратуры, шашкі і іншыя ). Дзяўчынкі малявалі на асфальце, хлопчыкі гулялі ў настольны футбол. Мамы с задавальненнем чыталі часопісы, у той час, калі іх дзеткі былі заняты гульнямі. Дзеці не толькі гулялі, але ж і наведалі “Літаратурны пікнік”, пазнаёміліся з цікавымі дзіцячымі выданнямі. У канцы мерапрыемства ўсе атрымалі салодкія пачастункі і прызы – кніжкі і размалёўкі.