3 ліпеня займае асобае месца ў гісторыі нашай дзяржавы, з’яўляецца яркім аліцэтварэннем гераічнага мінулага беларускага народа ў барацьбе за вызваленне Радзімы, сімвалам патрыятызма, гераізма і аптымізма, а таксама веры для будучых пакаленняў.
Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага прынялі ўдзел у святочным мерапрыемстве, якое было прысвечана Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Свята прайшло ў скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы. Бібліятэкарамі была арганізавана пазнавальна-тэматычная кніжная выстава “Твая зямля, твая Радзіма - названа светла: Беларусь”.
Прысутныя пазнаёміліся з цікавымі літаратурнымі выданнямі на старонках якіх, адлюстраваны лепшыя традыцыі беларускага народа, ўнікальныя прыродныя багацці краіны. Выстава зацікавіла не толькі дарослых, але і дзяцей.