На працягу
тыдня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” да 110-годдзя Ларысы
Антонаўны Геніюш была арганізавана кніжная паліца “Благаславенны родны дом”. Наведвальнікі
бібліятэкі змаглі пазнаёміцца з творчасцю слыннай беларускай пісьменніцы і паэтэсы.
Бібліятэкар звярнула ўвагу на кнігу
“Гасціна”, у склад якой увашлі вершы, напоўненыя сонечнай празрыстасцю. У вершах яна
заклікае любіць Бацькаўшчыну, свой народ, дадзеную продкамі пявучую беларускую
мову.