У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка»
да Дня бібліятэк дзейнічала тэматычная выстава "Ёсць храм у кніг -
БІБЛІЯТЭКА». Для юных чытачоў прайшло мультлато «Чытаем казкі. Глядзім казкі.
Малюем казкі ». Падчас мерапрыемства дзеці выбралі сабе кнігі для хатняга
чытання, паглядзелі мультфільм «Маша і Мядзведзь», адказалі на пытанні казачнай
віктарыны, а ў якасці ўзнагароды атрымалі па размалёўцы свайго любімага
казачнага героя.