У філіяле «Конюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» ў рамках
другога этапу Адзінага Дня Бяспекі для школьнікаў пачатковых класаў прайшоў
агляд часопіса «Юны выратавальнік». Падчас мерапрыемства бібліятэкар разам з
дзецьмі здзейснілі падарожжа па старонках часопіса, дзе даведаліся шмат
карыснай інфармацыі аб тым, як зрабіць наша жыццё бяспечным і радасным. У канцы агляду, юныя чытачы адказалі на пытанні віктарыны, прапанаваныя часопісам "Юны
выратавальнік".