Бібліятэкары
філіяла “Алекшыцкая сельская бібліятэка” правялі гадзіну гісторыі “Любі свой край, паважай сваю гісторыю”. У
ходзе мерапрыемства дзеці пачулі шмат цікавага і пазнавальнага аб нашай вялікай
і выдатнай краіне, а таксама, адгадалі мноства загадак, пералічылі дзяржаўныя
сімвалы Беларусі, адказалі на пытанні віктарыны. Фотазонай і наглядным
прыкладам беларускай сімволікі стаў маляўнічы флаг, зроблены з дароў восені
рукамі бібліятэкараў.