14.10.2020г. Прафілактычная гадзіна “Са здароўем па жыцці”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” адбылася прафілактычная гадзіна “Са здароўем па жыцці”, якая была накіравана на прапаганду здаровага ладу жыцця. Падчас мерапрыемства ўдзельнікам прапанавалі конкурсы: “Спорт і здароўе”, “Хто хутчэй?”, “Мы за здаровы лад жыцця”, “Паэтычны”, у якіх дзеці прадэманстравалі свае веды аб здароўі, адмоўным уздзеянні шкодных звычак на арганізм. На прыканцы сустрэчы прысутныя атрымалі салодкія пачастункі.