Кніжная выстава "Іван Бунін - класік рускай літаратуры і яе першы Нобелеўскі лаўрэат"

З 19 па 24 кастрычніка ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння Івана Буніна - выдатнага майстра мастацкага слова. На выставе былі прадстаўлены кнігі, якія распавядаюць аб жыцці і творчасці Івана Аляксеевіча, а таксама лепшыя яго творы, такія як: “Темные аллеи”, “Господин из Сан-Франциско”, “Антоновские яблоки”, “Деревня”, “Жизнь Арсеньева” і іншыя. Наведвальнікі даведаліся, што менавіта за твор “Жизнь Арсеньева” Іван Бунін атрымаў Нобелеўскую прэмію.