У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” для маленькіх наведвальнікаў прайшлі гучныя чытанні твораў Уладзіміра Ліпскага “Вясёлка над Нёманам”, з мэтай паглыблення чытацкіх уяўленняў пра тэматычную і жанравую разнастайнасць твораў аўтара. Да ўвагі чытачоў былі прапанаваны біяграфічныя звесткі і творы Уладзіміра Сцяпанавіча. Асабліва прыемна было паслухаць творы, якія дзеці прачыталі з вялікім захапленнем, а некаторыя чытачы пажадалі больш падрабязна пазнаёміцца з творамі аўтара ў хатніх умовах. Сустрэча прайшла ў добразычлівай абстаноўцы і выклікала вялікі інтарэс да творчасці пісьменніка і галоўнага рэдактара дзіцячага часопісу “Вясёлка”.