12.11.2020г. Урок інфармацыйнай культуры "Гэтыя кнігі ведаюць усё"

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок інфармацыйнай культуры “Гэтыя кнігі ведаюць усё”. Школьнікі пазнаёміліся з кнігамі для дапытлівых. Гэта кнігі, якія ведаюць пра ўсё на свеце: слоўнікі, энцыклапедыі, даведнікі. На мерапрыемстве прысутныя даведаліся, якія бываюць слоўнікі і ў якіх выпадках звяртацца да іх. Наведвальнікі выконвалі заданні конкурса “Знайдзі калі зможаш”, папрацавалі з арфаграфічным, тлумачальным і іншымі слоўнікамі, самастойна знаходзілі ў іх названыя словы. Навучыліся працаваць з энцыклапедыямі і даведнікамі, якія ёсць у бібліятэцы.