01.12.2020г. Прафілактычная акцыя “Пераможам СНІД!”

Да Сусветнага дня прафілактыкі СНІД супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага падрыхтавалі і правялі для наведвальнікаў прафілактычную акцыю “Пераможам СНІД!”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з матэрыяламі кніжна-інфармацыйнай кампазіцыі “Паядынак са СНІДам”, з гісторыяй заснавання Сусветнага Дня прафілактыкі СНІД. Наведвальнікі бібліятэкі атрымалі інфармацыйныя буклеты і лісткі, падрыхтаваныя раённай бібліятэкай. На сайце бібліятэкі можна пазнаёміцца з прафілактычнай інфармацыяй "Што трэба ведаць пра ВІЧ/СНІД".