18.12.2020г. Урок інфармацыйнай культуры "Азбука тваёй бібліятэкі"

У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" для школьнікаў першага класа прайшоў урок інфармацыйнай культуры "Азбука тваёй бібліятэкі". Падчас мерапрыемства юныя чытачы пазнаёміліся з расстаноўкай кніг у бібліятэцы, даведачным апаратам бібліятэкі.