У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання "Сустрэча" прайшоў літаратурны навігатар “Адчыні для сябе Беларусь”. Мерапрыемства адбылося ў незвычайным фармаце. На яго запрасілі вучняў шостага класа, якія падзяліліся сваімі ведамі пра нашу родную Беларусь і нават прачыталі вершы Якуба Коласа і Янкі Купалы. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кніжнай выставай, якая раскрывала прыгажосць нашай краіны. Затым адбылася гутарка-подарожжа па вобласцях Беларусі, больш дакладна спыніліся на Гродзенскай … Напрыканцы мерапрыемства чытачы змаглі ўзяць дамоў літаратуру, якая ім прыйшлася па душы, каб больш пазнаёміцца са сваёй цудоўнай сінявокай Радзімай.