28.01.2021г. Экалагічная экскурсія “Падарожжа ў краіну Экалогія”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для вучняў першага класа адбылася экалагічная экскурсія “Падарожжа ў краіну Экалогія”. Бібліятэкар пазнаёміла наведвальнікаў з новымі паступленнямі літаратуры на экалагічную тэматыку, з кнігамі, якія распавядаюць аб разнастайнасці расліннага і жывёльнага свету, аб рэдкіх і знікаючых раслінах, аб навуцы, якая вывучае ўзаемаадносіны жывёльнага свету з навакольным асяроддзем.

Больш падрабязна расказала, што бібліятэка працуе ў экалагічным напрамку і пазнаёміла з кніжнымі выставамі “Ты наш сябар, прырода”, “Аб прыродзе дапытлівым”, “Да карыснага, праз цікавае”. З аповяду дзеці даведаліся, што такое экалогія, як трэба берагчы прыроду і яе рэсурсы, які ўплыў чалавек аказвае на навакольнае асяроддзе і што трэба рабіць для таго, каб захаваць наш агульны дом – планету Зямля. Дзеці са здзіўленнем даведаліся, што ў прыродзе няма шкодных, непатрэбных раслін і жывёл, усе яны цесна ўзаемазвязаны, па- свойму прыгожыя і карысныя. Таксама даведаліся, што знікаючыя віды раслін і жывёл занесены ў Чырвоную кнігу.