29.01.2021г. Літаратурна-экалагічная экспазіцыя “Ты наш сябар, прырода”

У рамках рэалізацыі бібліятэчнай праграмы “Родную зямлю - беражэм і спазнаем” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” на працягу года будзе дзейнічаць літаратурна-экалагічная экспазіцыя “Ты наш сябар, прырода”. Экспазіцыя складаецца з трох раздзелаў “Ты наш сябар, прырода”, “Аб прыродзе дапытлівым”, “Да карыснага, праз цікавае”. Разнастаіць экспазіцыю дапамаглі кнігі серыі : “Скарбы роднай прыроды”, “Скарбы радзімы”, Научно-популярное издание “Земля моя”, Белорусская детская энциклопедия. Гэтыя кнігі дапамогуць юным чытачам лепш даведацца пра дзіўны свет нашых малодшых суседзяў, навучаць шанаваць і аберагаць іх. У цікавай і даступнай форме пазнаёмяць дзяцей з прыгажосцю і разнастайнасцю роднага краю. Вельмі хацелася б, каб дзеці задумваліся над тым, дзе б ім хацелася жыць: на памерлай, пакрытай пылам мёртвай зямлі, ці там, дзе квітнеюць кветкі, пырхаюць матылькі, весела спяваюць птушкі?