29.01.2021г. Патрыятычны ўрок “Сінонімы памяці”

У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшоў патрыятычны ўрок “Сінонімы памяці”, прысвечаны Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту. На яго былі запрошаны вучні сёмага класа Алекшыцкай сярэдняй школы з класным кіраўніком Алай Ляшкевіч. Бібліятэкар рассказала вучням што такое Халакост, што азначае гэтая назва. Пазнаёміла з кніжнай выставай, дзе быў размешчаны матэрыял з жудаснымі фотаздымкамі і літаратурай пра падзеі, якія адбываліся ў час вайны ў нацысцкім лагеры “Асвенцым”. 

Звярнула ўвагу прысутных на новае выданне Беніаміна Ерузаліма “ Боль памяти”,  якая расказвае пра халакост на Гродзеншчыне, зачытала некалькі ўспамінаў… Звярнула ўвагу вучняў на кнігу Мікалая Пацэнкі “Доўгія вёрсты вайны”, дзе ўпамінаецца пра жудасныя падзеі – спаленая вёска Верхаўляны. Вялізны камень - помнік, каля якога заўжды ляжаць кветкі нагадвае аб той страшнай трагедыі. Падчас мерапрыемства ніхто не застаўся абыякавым: Саша Сівуха і Анрэй Шалесны чыталі вершы пра вайну, а Маргарыта Карпач прачытала ўспаміны маленькай дзяўчынкі, якая папала ў нямецкае гетта.