30.01.2021г. Інфармацыйная паліца “Здаровая будучыня – у тваіх руках”

Да рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” арганізавана інфармацыйная паліца “Здаровая будучыня – у тваіх руках”. Бібліятэкар расказала пра каштоўнасць здароўя, пра неабходнасць берагчы яго з маладосці. Таксама адбылася размова аб фактарах, якія ўплываюць на здароўе чалавека, аб правілах здаровага ладу жыцця, пра спосабы захавання і ўмацавання здароўя. Разам з класным кіраўніком Сіцько Наталляй Уладзіміраўнай дзеці прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні асацыяльных з'яў, якія ўзнікаюць у падлеткавым асяроддзі, такіх як курэнне, алкагольныя кактэйлі, сінтэтычныя наркотыкі, залежнасць ад сацыяльных сетак, і прапаноўвалі шляхі іх вырашэння.'