13.02.2021г. Урок мужнасці і гераізму “ Споведзь салдацкага сэрца”

У філіяле “ Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшоў урок мужнасці і гераізму “ Споведзь салдацкага сэрца”, прысвечаны Дню памяці воінаў – інтэрнацыяналістаў. На сустрэчу запрасілі ўдзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане, воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія жывуць і працуюць у роднай гаспадарцы - Андрэя Вабішчэвіча і Іосіфа Барцэвіча. Да мерапрыемства таксама далучыліся старшыня Алекшыцкага сельскага Савета – Віталій Галавач, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце РСУП “Алекшыцы” Алеся Капіца, вучні дзевятага класа Алекшыцкай сярэдняй школы і іх класны кіраўнік Наталля Баброўская. 
Бібліятэкар расказала падлеткам пра падзеі 1979-1989 гадоў у Афганістане, пазнаёміла іх з літаратурай, прысвечанай гэтай тэме і прадстаўленай на выставе. Мерапрыемства праходзіла ў незвычайным фармаце. Гэта была дыялогавая пляцоўка за сталом з салодкімі пачастункамі. Ветэраны-афганцы падзяліліся ўспамінамі аб суровых днях ваенных падзей, адказалі на пытанні прысутных. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі мінутай маўчання ўсіх загінуўшых на афганскай вайне. Дзякуй усім, хто прыйшоў на мерапрыемства, аказаў фінансавую дапамогу. Моцнага здароўя і мірнага неба над галавой!