16.02.2021г. Сустрэча “Афганістан у лёсе нашых землякоў”

“Афганістан у лёсе нашых землякоў” – так назвалі супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага сустрэчу з удзельнікам баявых дзеянняў у Афганістане Віктарам Відуковым, якую арганізавалі для навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя ў Вялікай Бераставіцы.  Бібліятэкар коратка пазнаёміла прысутных з падзеямі вайны ў Афганістане ў 1979-1989 гг., прадставіла выданні, прысвечаныя гэтай тэме і змешчаныя на выставе “Афганістан – боль маёй душы”, расказала аб ўшанаванні памяці ўдзельнікаў Афганскай вайны ў раёне – стварэнні помніка воінам-афганцам у аг. Малая Бераставіца. Віктар Віктаравіч Відукоў падзяліўся сваімі ўспамінамі аб тых далёкіх суровых ваенных днях, успомніў сваіх баявых таварышаў. Дзеці з цікавасцю слухалі аповяд былога воіна-афганца, ён у свой час адказаў на хвалюючыя іх пытанні.