17.02.2021г. Прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Сэрца маёй працы – гісторыя Айчыны”

У чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага адбылася прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Сэрца маёй працы – гісторыя Айчыны”, прысвечанай 215-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага гісторыка, краязнаўца, аднаго з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі Канстанціна Піевіча Тышкевіча (17.02.1806-13.07.1868). Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі наведвальнікаў з найбольш цікавымі працамі К.П. Тышкевіча: “Вілія і яе берагі (1871 г.)”,  “Пра курганы ў Літве і Заходняй Русі”(1865 г.). Аўтар даследаваў каля 200 курганоў, гарадзішчаў і замчышчаў Мінскай губерні. На аснове ўласных калекцый разам з бацькам і братам адкрыў у Лагойску першы на Беларусі Музей старажытнасцей. Сярод прадстаўленых на выставе кніг – рэдкае выданне К.П. Тышкевіча “Помнікі айчыннага гравёрнага мастацтва”(2020), а таксама навукова-папулярнае выданне А. Марціновіча “Браты Тышкевічы”, зборнік артыкулаў па гісторыі Беларусі “З глыбі вякоў” і інш.