19.02.2021 Пазнавальны час "Стары Дворац - цікавыя факты з гісторыі"

Мая маленькая радзіма, тут я ўбачыў свет, тут пачуў першыя матуліны словы... Маленькая вёсачка, якая стала цэлым сусветам. А калі ж мая веска пачала свае існаванне, колькі стагоддзяў за яе плячыма, што перажылі яе жыхары за гэты час і што яны пакінулі нам? На гэтыя і іншыя пытанні дзеці пачулі адказы падчас пазнавальнага часа "Стары Дворац - цікавыя факты з гісторыі". Удзельнікі мерапрыемства пазнаеміліся з выставай літаратуры аб Старым  Дворцы, з галерэяй партрэтаў. Кожны вучань дапоўніў гутарку успамінамі аб сваіх бабулях і дзядулях.