24.02.2021г. Гадзіна нацыянальнай культуры “Радством моцная беларуская душа”

У сучасным свеце мы з належнай павагай ставімся да традыцый папярэдняга пакалення, бо у кожнай традыцыі змяшчаецца жыццёвы вопыт, народная мудрасць, і вядома ж, выконваць гэтыя маральныя традыцыі наш абавязак. Да Года народнага адзінства і да рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна нацыянальнай культуры “Радством моцная беларуская душа”.

 

Наведвальнікі даведаліся аб традыцыях і звычаях беларускага народа, аб гісторыі беларускага народа і яго быце, які цесна пераплятаўся з традыцыйнымі святамі перадаюшчымі з пакалення ў пакаленне павагу да культурных і рэлігійных вытокаў. Пазнаёміліся з паняццямі традыцыя, звычай, абрад, а таксама і з беларускімі народнымі абрадавымі песнямі. Даведаліся аб старажытных рытуалах і асаблівасцях нацыянальнай кухні беларусаў. На прыканцы мерапрыемства наведвальнікі пазнаёміліся з кніжнай выставай і паглядзелі відэафільм “Пацешныя беларускія традыцыі”.