02.03.2021г. Інфармацыйная гадзіна “Скажы наркотыкам – НЕ!”

Да Міжнародага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”  для вучняў старэйшага і сярэдняга школьнага ўзросту прайшла інфармацыйная гадзіна “Скажы наркотыкам – НЕ!” . Мэта дадзенага мерапрыемства дапамагчы ўсвядоміць згубнасць залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў і іх наступствы. Асноўная ўвага на ўроку была нададзена прафілактыцы ўжывання псіхаактыўных рэчываў, дадзены рэкамендацыі па супрацьстаянні ціску з боку. На прыканцы ўрока наведвальнікі пазнаёміліся з інфармацыйнай паліцай “Здаровая будучыня - ў тваіх руках”.