04.03.2021г. Кніжная выстава “Творца ў часе і па-за часам”

“Творца ў часе і па-за часам” – пад такой назвай праходзіла на першым тыдні сакавіка ў раённай бібліятэцы кніжная выстава, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы. Бібліятэкары правялі для чытачоў агляд літаратуры вядомага беларускага байкапісца, драматурга, празаіка, мовазнаўцы.