Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

05.03.2021г. Пасяджэнне клуба па інтарэсах “Вяскоўцы”

У філіяле "Ст.Дварэцкая сельская бібліятэка" прайшло пасяджэнне клуба па інтарэсах “Вяскоўцы” “Са святам, мамы і бабулі”. Гучалі вершы, адбыўся прагляд жартоўнай  прэзентацыі ”Дамы, купіце сабаку”. Цікавасць выклікала выстава “Вам, мілыя жанчыны”.