Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

15.03.2021г. Кніжная выстава «Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь»

Канстытуцыя – галоўны закон любой краіны, які рэгулюе ўзаемаадносіны грамадзяніна і дзяржавы, з’яўляецца фундаментам для развіцця яе прававой сістэмы.Штогод 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Да гэтага дня ў чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэкі падрыхтавана кніжная выстава, на якой  прадстаўлены выданні афіцыйнага характару аб сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, альбомы, якія адлюстроўвалі культурна-гістарычную спадчыну, народную сімволіку нашай краіны.