20.03.2021г. Прагляд і абмеркаванне відэафільма «Попел Хатыні»

У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» да Дня памяці Хатынскай трагедыі прайшоў прагляд і абмеркаванне відэафільма «Попел Хатыні». Вось ужо некалькі дзесяцігоддзяў гісторыя невялікай беларускай вёсачкі з’яўляецца сімвалам жорсткасці і нялюдскасці. Нашаму падрастаючаму пакаленню невядомы  тыя страты, якія панесла чалавецтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І каб зразумець спадчыну, што дасталася нам ад дзядоў, а тым больш зберагчы тое, што ёсць – трэба ведаць гісторыю свайго края, асабліва спыняючыся на трагічных момантах, каб не дапусціць паўтарэння гэтага зноў. Бібліятэкар расказала пра трагічны лёс вёскі Хатынь, пра людзей, якіх бязлітасна спалілі ў агні. У ходзе віртуальнага падарожжа дзеці мелі магчымасць уявіць сабе, як выглядае мемарыяльны комплекс.