Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

26.02.2021г. Пасяджэнне аматарскага аб’яднання для сталых людзей “Ладачкі”

У рамках праграмы “Дай сэрца твайго крануцца” у філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання для сталых людзей “Ладачкі”. Удзельнікі клуба сабраліся на прагляд рэтра – фільмаў “Кінастужкі нашага пакалення”. Для іх быў арганізаваны кароткі прагляд мастацкіх фільмаў “Дзяўчаты”, “Вясна на Зарэчнай вуліцы”, “Афіцэры”, “Белыя росы”. За кубкам гарбаты ўдзельнікі абмяркоўвалі і аналізавалі, наколькі змяніліся погляды, арыенціры і каштоўнасці сучасных маладых людзей. Таксама члены клуба спявалі песні з любімых фільмаў, удзельнічалі у цікавых конкурсах.