26.03.2021г. Экалагічная акцыя “Энэргію зберагу — Зямлі дапамагу”

Бераставіцкая раённая бібліятэка далучылася да Міжнароднай акцыі "Час Зямлі".  Міжнародная акцыя заклікае ўсіх выключыць святло і  электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. З года ў год акцыя дазваляе прыцягнуць увагу да патрэбы адказнага стаўлення да прыроды, дае штуршок да абмеркавання шляхоў, што дазваляюць зберагчы рэсурсы нашай краіны і планеты ў цэлым.