26.03.2021г. Кніжная выстава, гутарка “Выбар прафесіі – выбар лёсу”

Для вучняў старэйшых класаў супрацоўнікі раённай бібліятэкі арганізавалі кніжную выставу “Выбар прафесіі – выбар лёсу". Бібліятэкар падчас гутаркі распавяла, што прафесія - гэта пэўны від працоўнай дзейнасці, расказала аб разнастайнасці прафесій і іх важнасці для людзей, а таксама падзялілася ведамі аб сваёй прафесіі-бібліятэкара. Пажадала ўдзельнікам знайсці сваё месца ў жыцці. Затым быў праведзены агляд кніжнай выставы.