Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

27.03.2021г. Кніжныя жмуркі “У краіне казак і здарэнняў”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей кніжныя жмуркі “У краіне казак і здарэнняў”. Чытачам былі дадзены пытанні – падсказкі па якіх яны павінны адгадаць назву кнігі або аўтара. У ходзе гульні дзеці ўспаміналі галоўных герояў кніг і самыя цікавыя моманты з казак. А тыя кнігі, якія не адгадалі, дзеці ўзялі дамоў для дамашняга чытання.