Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

01.04.2021г. Пазнавальна-экалагічная гадзіна “Птушкі нашага краю, занесеныя ў Чырвоную кнігу”

Чаму “Чырвоная кніга” так называецца? Як з’явіліся птушкі? Які птушкі занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь? Што трыба рабіць, каб зберагчы іх? На такія пытанні спрабавалі знайсці адказы маленькія ўдзельнікі пазнавальна-экалагічнай гадзіны “Птушкі нашага краю, занесеныя ў Чырвоную кнігу”, прысвечанай Міжнароднаму дню птушак. Прырода часта церпіць ад таго, што людзі не зберагаюць яе. Бурнае развіццё прамысловасці, рост вялікіх гарадоў, асушэнне зямель, будаўніцтва дарог і іншых абектаў прывялі да забруднення паветра, рэк і азёр. Ад такой дзейнасці церпіць ўсё жывое. “Чырвоная кніга” - гэта папярэджанне ўсім нам: не дайце ачарсцвець душы, а сэрцу стаць абыякавым”.