У рамках дня здароўя “Шлях да здароўя” адбылося чарговае пасяджэнне клуба маладых
інвалідаў "Вясёлка дабра". Удзельнікі пазнавальна-забаўляльнага часу
“Запрашаем у краіну Здароўя” разам з вядучымі і доктарам Пілюлькіным
высвятлялі, што ж трэба рабіць, каб быць здаровым. Доктар Пілюлькін праверыў
самаадчуванне прысутных і раіў ўсім прымаць вітаміны. Наведвальнікі выконвалі
разнастайныя заданні, адказвалі на пытанні,
успаміналі народныя прыказкі, разгадвалі загадкі, дапаўнялі па сэнсе вершаваныя
радкі, рабілі фізхвілінкі. У такой займальнай форме бібліятэкары пастараліся
данесці да ўдзельнікаў важныя правілы здаровага ладу жыцця Чытачам была
прадстаўлена кніжна-ілюстрацыйная выстава і тэматычны агляд літаратуры
“Здароўем трэба даражыць”, на якой былі прапанаваны кнігі па фізкультуры і
спорту, правільнаму харчаванню, аб адпачынку і аздараўленню.