Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

09.04.2021г. Выстава – рэклама, бібліяграфічны агляд літаратуры “Будзь у фармаце – чытай беларускае”

У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшла кніжная выстава – рэклама з бібліяграфічным аглядам літаратуры “Будзь у фармаце – чытай беларускае”, у рамках бібліятэчнага праекта “Маладзёжны чытаймер. Актывацыя… Вірус чытання”. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з літаратурай беларускіх аўтараў. Звярнула ўвагу на навінкі беларускага друку, цудоўныя раманы і аповесці для моладзі, напісаныя на роднай мове. Для аматараў гістарычнай тэмы прапанавала некалькі выданняў. Для тых, хто больш аддае перавагу ваеннай тэме, таксама ёсць кнігі вельмі цікавыя, з захапляючым сюжэтам. Асаблівы інтарэс у вучняў выклікала літаратура пра нашу Радзіму. Кожны змог знайсці сабе кніжку па густу.