Напярэдадні Дня Чарнобыльскай трагедыі ў
Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага адбыўся Дзень інфармацыі
“Боль Чарнобыля”, прысвечаны 35-годдзю аварыі на Чарнобылькай АЭС. У
рамках Дня інфармацыі бібліятэкары
правялі для ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”
экспрэс-інфармацыю “Чарнобыль – глабальная катастрофа”, падчас якой расказалі
прысутным аб трагедыі на атамнай станцыі, пазнаёмілі з літаратурай, прысвечанай
гэтай тэме і прадстаўленай на кніжнай выставе “Чарнобыль – наш боль”. Завяршылася
мерапрыемства дэманстрацыяй электроннай прэзентацыі “Трагедия на холсте (След Чернобыльской трагедии в живописи)”, якую падрыхтавалі
работнікі бібліятэкі. Маладыя людзі пазнаёміліся з імёнамі мастакоў Беларусі,
Расіі і Украіны, якія ў сваёй творчасці закранулі тэму Чарнобыля.