“Я – іскра квяцістага полымя зораў…” – пад такой
назвай у раённай бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава, прысвечаная 135-годдзю з
дня нараджэння беларускага пісьменніка і паэта Змітрака Бядулі. Сярод твораў,
прадстаўленых на выставе, ёсць найноўшае выданне “Змітрок Бядуля. Казкі” з
мастацкім афармленнем беларускай мастачкі Алены Лось. Да юбілею пісьменніка
бібліятэкары падрыхтавалі гучныя чытанні “Чытаем творы Змітрака Бядулі”. У
выкананні Жанны Матысік, бібліятэкара чытальнай залы, прагучаў верш З.
Бядулі “Вясной”.