Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

14.05.2021г. Конкурс малюнкаў “Я і мая сям’я”

15 мая ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень сям’і. Бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” расказала дзецям звесткі пра гісторыю ўзнікнення свята, пра сям'ю і сямейныя каштоўнасці, пазнаёміла з кніжнай выставай “Я і мая сям’я”. Дзеці з задавальненнем і ахвотай прынялі ўдзел у тэматычным конкурсе малюнкаў. Усе маленькія ўдзельнікі мерапрыемства адзначылі, што сустрэча была вельмі цікавай.